Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лірычная старонка

Дата: 29 марта 2022 в 15:52, Обновлено 8 апреля 2022 в 11:07

Матчын наказ

Прайшло гадоў ужо нямала,

Пагаслі дзён тых прамяні,

Калі мне маці наказала

З дзяцінства ведаць карані:

"Заўсёды памятай мясціну,

Дзе нарадзіўся сам і рос.

Сваю вясковую хаціну,

Дзе ўсё хвалюе аж да слёз.

Старыя грушы каля хаты

І клён кашлаты не зразай,

Ці будзеш бедны, ці багаты,

Бацькоўскі кут не забывай.

Бо тут, сынок, твая Радзіма,

У полі, у лесе, у зямлі,

Тут нашых продкаў пупавіна,

Спрадвеку, роду карані!

Не забывай сваю Радзіму

І спеў салоўкі ў цішыні,

Перадаю табе як сыну

Тваіх нашчадкаў карані".        

                                            Рыгор Бабчанок

Беларусачка

Твар румяненькi, белая хустачка.                   

Я ужо ведаю, я – беларусачка.                        

I хачу так, як тата i мама,                                

Родны край свой любiць я таксама.       

                                                 Алесь Байдак   

Блакiт нябёс, i белы бусел,            

I кветкi у полi, як абрус…                      

Мой край завецца Беларуссю                                   

А сам я хлопчык – беларус.

                                            Сяргей Сокалаў-Воюш 

Блакiт нябёс, i белы бусел,            

I кветкi у полi, як абрус…                      

Мой край завецца Беларуссю                                   

А сам я хлопчык – беларус.

                                          Сяргей Сокалаў-Воюш

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.