ЗАГАДКІ
Днём я сплю, ноччу — спяваю,
Усё ў цемры заўважаю.
На мышэй палюю ў полi,
Не сустрэць мяне нiколi.
Iдзе ён паважна,
Шыпiць вельмi страшна.
I за пяткi ўсiх шчыпае,
Лапкi, нос чырвоны мае.
Есць зялёную траву,
I гаворыць так: „Му-Му“.
Любiць грушу спелую,
Дае вадзiцу белую.
Хто ў чырвоных ботах ходзіць па балотах?
Летам шэры,
Зімой белы.
Спрытная, рудзенькая,
Скача па галінках,
Арэшкі збірае,
Да зімы хавае.
Калі вецер дзьме халодны,
Ён блукае злы, галодны.
Шар пастаўлены на шар,
Нос чырвоны на ўвесь твар,
Рот і вочы – вугалькі.
Адгадайце, хто такі?